Створаны ў 1993 у Мінску. У яго ўваходзяць 15 фабрык маст. вырабаў: Аршанская, Бабруйская, Баранавіцкая, Барысаўская, Бешанковіцкая, Брэсцкая, Гомельская, Жлобінская, Магілёўская, Мазырская, Пінская, Полацкая, Слонімская, Слуцкая, Хойніцкая, якія выпускаюць жаночае і дзіцячае верхняе адзенне з тканіны і трыкатажу, аздобленае вышываным бел.нац. арнаментам, сталовую і пасцельную бялізну, вырабы ручнога ўзорнага ткацтва, з лазы і саломкі, дрэва, дэкар. пано (размалёўка, разьба, інкрустацыя саломкай), сувеніры з ільновалакна.
Н.В.Пачынава.
Да арт. Беларускі канцэрн народных мастацкіх промыслаў. Беларускія лялькі. 1996.Да арт. Беларускі канцэрн народных мастацкіх промыслаў. Кухонны набор. 1996. Брэсцкая фабрыка мастацкіх вырабаў.Да арт. Беларускі канцэрн народных мастацкіх промыслаў. Плеценыя вырабы з лазы. 1995.